У Слуцку прайшоў мітынг, прысвечаны ўгодкам Слуцкага збройнага чыну

28 лістапада ў Слуцку на гарадскім стадыёне прайшоў мітынг у гонар 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Арганізатар акцыі — Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”. Улады далі дазвол на мітынг.  У ім узялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку палітык Аляксей Янукевіч, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык, гісторык Ніна Стужынская, бард Зміцер Бартосік.

Удзельнікі акцыі памяці наведалі таксама іншыя мясціны, звязаныя з Слуцкім збройным чынам, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі