У Сочы адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Абхазіі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага візіту ў Сочы сустрэўся з прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Сяргеем Багапшам.  Лукашэнка выказаў гатовасць дапамагчы вырашыць рэгіянальныя праблемы. У сваю чаргу кіраўнік Абхазіі заявіў, што гатоў шчыльна працаваць з Беларуссю ў эканамічным плане. Па ягоных словах, сёлета Абхазія хоча набыць буйную партыю аўтамабіляў МАЗ — на адзін мільярд расійскіх рублёў.

Лукашэнка і Багапш абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця турызму, дзіцячага адпачынку, а таксама супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі