У сталічным метро пачалі прадаваць бескантактныя праязныя карткі
У сталічным метро пачалася рэалізацыя бескантактных праязных картак. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер службы руху Мінскага метрапалітэна Георгій Ткач. Карткі прадаюцца на 15 станцыях метрапалітэна.
Праязныя сапраўдныя з 1 па 30 верасня. Сярод пераваг новых картак галоўны інжынер адзначыў, што "яны больш надзейныя, спрацоўваюць ў тры-чатыры разы хутчэй, радыус дзеяння большы, можна іх не вымаць з сумкі. У будучым плануецца прадаваць такія карткі на пэўную колькасць паездак.
БелаПАН