У старажытнай крэпасці горада Новы Сад пачаўся Exit Festival

У сербскім горадзе Новы Сад пачаўся чатырохдзённы музычны фест Exit Festival. Музычнае свята адбываецца ў сярэдзіне старажытнай шматузроўневай крэпасці, якая здзіўляе сваімі памерамі.  Як паведамляе карэспандэнтка Еўрарадыё Тося Кукс, якая зараз знаходзіцца на фестывалі, людзі вялікімі групамі ходзяць ад адной пляцоўкі да другой і, часам, гэты шлях займае да 20-ці хвілін. А толькі вялікіх сцэн на тэрыторыі крэпасці цэлых шэсць.

Адна з галоўных выгодаў гэтага летняга фэсту – гэта прырода і неверагодныя краявіды. Таму днём фестывальная публіка пераважна загарае і адпачывае. Канцэрты на галоўнай сцэне пачынаюцца толькі ў 9 гадзін вечара.

Хэдлайнеры сёлетняга фестываля Exit: Prodigy, KoRn, Kraftwerk, Lily Allen, Steve Angello, Max Romeo і Artic Monkeys.

Пра тое, што адбываецца ў навасадскай крэпасці можна  даведацца з жывых уключэнняў на Еўрарадыё у 11:45, 20:45, 21:45 і 22:45 і з рэпартажаў на нашым сайце.



Фота: exitfest.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі