У Століне супрацоўніца банка скрала 200 мільёнаў рублёў

Жанчына працавала з банкаматамі, і перад тым, як перадаць грошы з апарата інкасатару, частку пакідала сабе. Рэвізоры не заўважалі недастачу тры гады. Цяпер жанчыну асудзілі на амаль дзесяць год калоніі, паведамляе БТ. Выявілі махінацыі толькі ў сувязі з рэарганізацыяй банка. Жанчыну тады скарацілі і яны вырашыла зладзіць у будынку банка пажар, каб знішчыць усе дакументы з доказамі ейнай віны. Але ж падмануць экспертаў зламысніца ўсё ж не змагла. Апроч зняволення, ёй таксама прысудзілі канфіскацыю маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі