У Страсбургу да 90-х угодкаў БНР адкрыўся "Беларускі тыдзень"

"Беларускі тыдзень" адкрыўся сёння вечарам у Страсбургу з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйная праграма акцыі пачалася з паказу фільма Юрыя Хашчавацкага "Беларусь - назад у Еўропу".

Першы дзень мерапрыемства ўключае выставу працаў мастакоў Алеся Марачкіна, Рыгора Сітніцы, фтографаў Ігара Красеўскага і Юліі Дарашкевіч, выступленне калектыва Змітра Вайцюшкевіча "WZ Orchestra". 12 сакавіка пройдзе дыскусія на тэму "Незалежная Беларусь - неад'емная частка Еўропы".

"Беларускі тыдзень" арганізаваны найбуйнейшай фракцыяй Еўрапарламента - Еўрапейскай народнай партыі/Еўрапейскіх дэмакратаў пры падтрымцы амерыканскага Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі