У студатрадах БДУ працуюць больш за 400 чалавек
У студатрадах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працуюць больш за 400 чалавек. Як інфармуе БелаПАН, праца ў іх пачалася 1 ліпеня. Пяць будаўнічых атрадаў занятыя на працах у сталіцы — на будаўніцтве спорткомплексу "Мінск-Арэна", жылых дамоў па вуліцах Маякоўскага і Прытыцкага, сярэдняй школы № 22 на вуліцы Грыцаўца, 9, падземнага пешаходнага пераходу па вуліцы Ціміразева.
Краязнаўчы студатрад БДУ працуе ў Нясвіжы, экалагічны — у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна, педагагічны — у спартова-аздараўленчым комплексе БДУ, сельскагаспадарчы — у вёсцы Шчамысліца.
Акрамя таго, падчас прыёмнай кампаніі будзе працаваць грамадская прыёмная камісія БДУ. Яшчэ добраахвотніцкі студатрад сфармаваны для дапамогі ветэранам і дзіцячым дамам.