У суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
У красавіку ў Беларусі
У суботу, 13 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (у Мінску — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — ад +10 на поўначы да +20 на поўдні краіны (у сталіцы — 13-15 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю. А ў панядзелак пахаладае, удзень прагназуецца 8-14 цяпла, а на поўдні толькі +16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.