У суботу па поўначы Беларусі зноў прагназуюць мокры снег

У Беларусі зноў прагназуюць мокры снег

У Беларусі зноў прагназуюць мокры снег / vitvesti.by

У суботу, 20 красавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень у многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, па поўначы — з мокрым снегам. Уначы і зранку па поўначы Беларусі месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы. Уначы вецер чакаецца слабы да ўмеранага, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-5 цяпла, а па большай частцы Віцебскай вобласці прагназуюцца замаразкі — ад 0 да -3. Замаразкі да -2 прагназуюцца і ў ваколіцах Мінска. Удзень паветра прагрэецца ад +8 па поўначы да +15 па поўдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі