У суботу ў Беларусі будзе да +26, чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У суботу ў Беларусі будзе да +26, чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У суботу, 26 верасня, у Беларусі ў асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны, 4-9 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў).

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 12-18 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 13-20, у Гомельскай вобласці — 21-26 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне пахаладае. Дзённая тэмпература будзе складаць ад 8 да 17 градусаў. Магчымыя кароткачасовыя дажджы.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі