У суботу ў Беларусі будзе вельмі цёпла — да +25 на поўдні
У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер чакаецца паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, удзень прагназуецца 16-22 градусы, па поўдні будзе плюс 23-25 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.