У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер
Восеньскі дождж
У суботу, 4 лістапада, у Беларусі чакаюцца дажджы: уначы — амаль па ўсёй краіне, удзень — на ўсходзе. Месцамі будзе моцны вецер — з парывамі да 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +9 градусаў, у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла.
Такія ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.