У суботу ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і моцны вецер
Ападкі прагназуюцца пераважна ў цэнтральных і паўднёвых раёнах нашай краіны.
14 сакавіка ў цэнтральнай і паўднёвай Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Вецер будзе ўсходні, 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў (уначы і раніцай у многіх раёнах прагназуюцца парывы да 15-18 метраў за секунду).
Тэмпература паветра ў суботу ўначы складзе ад 2 градусаў ніжэй за нуль да 4 цяпла, удзень — 3-8 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Фота: bymedia.net