У суботу ў Беларусі прагназуюць дажджы і парывісты вецер

Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў суботу

Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў суботу / pixabay.com

У суботу, 6 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Уудзень вецер месцамі будзе парывісты, на захадзе краіны ў многіх раёнах моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 вышэй за нуль, па захаджзе Беларусі чакаецца 9-11 цяпла. Удзень прагназуюць ад +11 па паўночным усходзе да +19 па паўднёвым захадзе краіны. 

У суботу ў Беларусі прагназуюць дажджы і парывісты вецер
Прагноз Белгідрамета на ноч 6 красавіка
У суботу ў Беларусі прагназуюць дажджы і парывісты вецер
Прагноз Белгідрамета на дзень 6 красавіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі