У суботу ў Беларусі пройдуць дажджы, будзе да +23
У бліжэйшыя суткі, 5 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы ў большасці раёнаў, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень — 17-23, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву