У суботу ўначы будзе да 9 градусаў марозу

У суботу ўначы будзе да 9 градусаў марозу

У бліжэйшыя суткі, 19 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў марозу, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае і халоднае надвор’е.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі