У Трактарным пасёлку Мінска пачаўся знос двухпавярховых дамоў

У Трактарным пасёлку Мінска пачаўся знос двухпавярховых дамоў

У Трактарным пасёлку Мінску пачалі зносіць двухпавярховыя дамы. Як адзначае tut.by, УКБ Заводскага раёна зносіць пакуль што толькі даўно адселеныя дамы.

Раней мясцовыя жыхары і грамадскія актывісты выступалі за захаванне Трактаразаводскага пасёлку, як Гістарычнага кварталу. Знос двухпавярховых дамоў у межах вуліц Клумава, Шчарбакова і Чабатарова абмяркоўваўся архітэктарамі некалькі гадоў, праект мянялі або часова адкладалі з-за адсутнасці фінансавання. У выніку было вырашана знесці дамы. На іх месцы мусяць з'явіцца новыя жылыя дамы не вышэй за сем паверхаў. 

Мясцовыя жыхары прасілі Мінгарвыканкам перагледзець праект. Яны спасылаліся на тое, што праект быў распрацаваны 10 гадоў таму, у яго ўносілі карэкціроўкі. Пасля правак яго мусілі адправіць на грамадскае абмеркаванне, але гэтага не было. 

На 29 чэрвеня адміністрацыя Партызанскага раёна прызначыла сустрэчу з жыхарамі пасёлка, каб яшчэ раз пагаварыць пра лёс іх дамоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі