У тралейбуса падчас руху адарваліся колы (фота)
Пацярпелых не было.
Заднюю пару колаў з невядомай прычыны адарвала ў тралейбуса ў Мінску. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 1 снежня, у мікрараёне Каменная Горка. Тралейбус пры гэтым рухаўся.
Як інфармуе сайт onliner.by, колы пераадолелі некалькі метраў і сутыкнуліся з легкавіком, які стаяў. Пацярпелых няма. Аўтамабіль атрымаў невялікія пашкоджанні.
У ДАІ адзначылі, што здарэнне адбылося ў момант, калі няспраўны тралейбус быў на буксіры.
Фота — Twitter