У Турцыі спроба ваеннага перавароту
У Турцыі спроба ваеннага перавароту. Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў, што ваенныя распачалі спробу бунту. Хоць самі ваенныя заяўляюць, што ўжо захапілі ўладу ў краіне. Відавочцы кажуць, што ў Анкары былі выбухі, а ўсе масты праз Басфор ў Стамбуле перакрытыя.
У сталіцы Турцыі Анкары, па паведамленнях агенцтваў, у небе баражуюць верталёты і ваенныя самалёты. Відавочцы ў сацыяльных сетках пішуць пра стральбу і рух машын хуткай дапамогі па горадзе.
Вайскоўцы захапілі тэлебачанне і некаторыя іншыя СМІ, некаторыя высокія чыноўнікі ўзятыя ў палон паведамляюць мясцовыя СМІ. Тэлекампанія CNN Turk перадае, што прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган знаходзіцца ў бяспецы.
Агенства Reuters паведамляе, што ўсе рэйсы са Стамбула ануляваныя.
Улады заклікалі ўсіх паліцэйскіх і супрацоўнікаў службаў бяспекі, якія знаходзяцца ў адпачынках і звальненні, вярнуцца на службу. Паводле апошніх звестак, адзін з мастоў толькі што адкрыўся ў адным кірунку, але гэтыя дадзеныя удакладняюцца.
Турэцкі дзяржаўны тэлеканал TRT паведаміў пра ўвядзенне ваеннага становішча і каменданцкай гадзіны ў краіне.
Турэцкія ваенныя позна ўвечары ў пятніцу, 15 ліпеня, заявілі аб "поўным" захопе ўлады ў краіне, перадае DW са спасылкай на нацыянальныя СМІ. Паводле заявы ваенных, яны плануюць "дамагчыся дэмакратычнага парадку" і "абараняць правы чалавека". Прыярытэт пры гэтым нібыта будзе аддадзены "вяршынствам закона". Адносіны з замежнымі краінамі застануцца нязменнымі.
Агенцтва "Russia today" паведамляе, што ў Анкары заблакавалі сацсеткі Twitter і Facebook. Карыстальнік твітэра Надзея Astel напісала, што ў вобласці Ізміра сацсеткі працуюць.
Helikopterden ateş açılıyor canlı pic.twitter.com/h8ENDgfbgG
— Ⓐrden (@Havrekhshaeta) 15 июля 2016 г.
Al sana darbee pic.twitter.com/gwIzamgt07
— Ⓐrden ✌ (@Havrekhshaeta) 15 июля 2016 г.