У турме на Акрэсціна для апазіцыянера не знайшлося месца

Кіраўніка грамадскага аб’яднання "Альтэрнатыва" Алега Корбана пратрымалі ў Партызанскім РУУС Мінску чатыры гадзін і адпусцілі.

У інтэрв'ю Радыё "Свабода" Корбан распавёў, што яго запрасіў у міліцыю ўчастковы і абвясціў, што хлопец павінен адседзець 10 сутак арышту, якія засталіся ад жніўня гэтага года.

На Корбана склалі паперы, абвінаваціўшы яго ў дробным хуліганстве. Аднак у турме на Акрэсціна міліцыянтам сказалі, што вольных месцаў няма і не будзе яшчэ некалькі дзён. Таму, кажа Корбан, яго адпусцілі і сказалі чакаць, пакуль з ім зноў звяжацца ўчастковы.

Апазіцыянер мяркуе, што 10 сутак, якія яму прысудзілі ў жніўні, маглі быць звязаныя з распаўсюдам плакатаў "За незалежную Беларусь", "Беларусь — гэта не Расія", "Не — расійскім вайсковым базам" і вывешваннем бел-чырвона-белых сцягоў у Дзяржынску. Тады Корбана разам з іншымі асудзілі, але вызвалілі пасля запыту адваката.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі