У Варшаве Дзень Волі адзначылі хэпенінгам (фота)
25 сакавіка ў Варшаве каля помніка Каперніку на Кракаўскім Прадмесці адбыўся хэпенінг, прысвечаны Дню Волі – святу незалежнасці Беларусі. Арганізавалі свята актывісты ініцыятывы „Wolna Białoruś”. Акцыя сталася
адной з цыклу “Пачуй Беларусь” („Usłysz Białoruś”), які праходзіў у
Варшаве больш за тыдзень.
Удзельнікі акцыі, якіх было каля 60 чалавек, шылі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, распавядалі мінакам пра Дзень Волі, заклікалі да салідарнасці з прыхільнікамі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Таксама яны далі інтэрв’ю шматлікім польскім СMІ, якія звярнулі сваю ўвагу на хэпенінг да ўгодак абвяшчэння БНР. Шмат людзей праяўляла цікаўнасць і далучалася да акцыі.
Напрыканцы хэпенінгу ўдзельнікі выпусцілі ў паветра мноства бел-чырвона-белых баленікаў з воклічам “Жыве Беларусь!”.
Пра акцыю распавяла прадстаўніца ініцыятывы „Wolna Białoruś” Агнешкай:
— Гэта ўжо апошняя з серыі акцыяў “Пачуй Беларусь”?
— Не, у пятніцу будзе яшчэ адна падзея. Будзе варшаўская Крытычная масса, раварысты праедуць з беларускімі сцягамі.
— А чым акцыі сёлета адрозніваюцца ад тых, што былі ў мінулыя гады?
— Перадусім ад мінулых гадоў адрозніваецца тым, што сёлета мы зрабілі цыкл акцый — гэта было больш за тыдзень. Былі тры канцэрты — два ў клубах і адзін галоўны на Тэатральнай плошчы, быў паказ фільмаў, дэгустацыя беларускай кухні. На кожную імпрэзу прыходзіла шмат людзей — па 400-500 чалавек было на канцэртах ў клубах. А галоўны канцэрт на Тэатральнай плошчы сёлета адрозніваўся тым, што быў даўжэйшы і вельмі разнастайны. Для Варшавы гэта было сапраўды музычная падзея! Усё добра атрымалася, і, на жаль, толькі на надвор’е мы не мелі ўплыву. Варта заўважыць, што гэты канцэрт — гэта праект, які ідзе ўжо чацвёрты год.
— Каго больш было на гэтых мерапрыемствах — палякаў ці беларусаў?
— Можна цешыцца, што — палякаў! Яны хацелі нешта новае даведацца і былі вельмі зацікаўленыя. Беларусы нас таксама, як заўсёды, падтрымліваюць.
— А ці шмат хто прапаноўваў сваю дапамогу?
— Так, наша арганізацыя ўваходзіць у ініцыятыву „Razam 89”. Гэтая нефармальная ініцыятыва паўстала з некалькіх арганізацыяў у дваццацігоддзе атрымання незалежнасці Польшчы. Гэтыя арганізацыі нам дапамагаюць. Таксама дапамагае Клуб Каталіцкай Інтэлігенцыі, ён з намі ад пачатку. Дапамагалі прыватныя фірмы і проста людзі. Даволі шмат валанцёраў у нас, і для кожнага ёсць праца.
Фота аўтаркі.