У Вашынгтоне сустрэнуцца Дональд Трамп і Пётр Парашэнка
У аўторак, 20 чэрвеня, у Вашынгтоне сустрэнуцца Дональд Трамп і Пётр Парашэнка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома. Адзначаецца, што Парашэнка будзе сустракацца з віцэ-прэзідэнтам Майклам Пенсам і на гэтую сустрэчу зойдзе Трамп. Пра што будзе ісці гаворка, не паведамляецца.
Украінскі прэзідэнт знаходзіцца ў Злучаных Штатах з працоўным візітам. У Кіеве адзначаюць важнасць таго, што Парашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША раней, чым расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.