У Ваўкавыскім раёне ўратавалі жанчыну, якая правалілася ў калодзеж
Здарэнне адбылося ў пятніцу на тэрыторыі прыватнага падворку ў пасёлку Рось.
Дачка гаспадыні дома, жанчына 1965 году нараджэння правалілася ў калодзеж з пітной вадой на глыбіню 12 метраў, інфармуе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі-пажарныя дасталі жанчыну з дапамогай альпінісцкага рыштунку. Як выявілася, яна правалілася ў калодзеж, спрабуючы дастаць вядро з вадой. Пацярпелая трапіла ў лякарню з агульным пераахаладжэннем.