У вечар матчу БАТЭ — "Рома" міліцыянты затрымалі сем фанатаў-парушальнікаў

У вечар матчу БАТЭ — "Рома" міліцыянты затрымалі сем фанатаў-парушальнікаў

Міліцыя Мінскай вобласці паведамляе, што 29 верасня падчас футбольнага матчу БАТЭ — "Рома" каля "Барысаў-Арэны" былі затрыманыя сем заўзятараў барысаўскага клуба. На іх склалі восем адміністратыўных пратаколаў.

Міліцыя паведамляе, што пяць пратаколаў былі складзеныя за распіццё алькагольных напояў у грамадскім месцы або з'яўленне ў публічным месцы ў нецвярозым выглядзе. Яшчэ два пратаколы аформленыя за дробнае хуліганства, а адзін — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

Усе парушальнікі былі спыненыя на тэрыторыі, прылеглай да стадыёну. Падчас самога матчу парушэнняў грамадскага парадку дапушчана не было.

Нагадаем, што сустрэча скончылася перамогай БАТЭ з лікам 3:2.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі