У Вене ідуць кансультацыі наконт новага кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску

У штаб-кватэры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у Вене працягваюцца кансультацыі па прызначэнні новага кіраўніка офіса арганізацыі ў Мінску. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў. Па ягоных словах, у гэты працэс уключана кіраўніцтва АБСЕ, зацікаўленыя дэлегацыі. Амбасадар прызначаецца са згоды ўсіх 56 краін — удзельніц АБСЕ.

Асанаў нагадаў, што пасада кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску вызваліўся толькі 1 кастрычніка, таму вырашэнне гэтага пытання зойме пэўны час. Па ягоных словах, разглядаецца некалькі кандыдатур на пасаду кіраўніка офіса, але іх прозвішчы пакуль не называюцца.

Нагадаем, што папярэдні кіраўнік офіса Ханс-Ёхан Шміт працаваў у Беларусі з лютага 2008 года. У апошні час прадстаўнікі беларускай апазіцыі неаднаразова выказвалі незадаволенасць дзейнасцю і выказваннямі дыпламата. Вядома як мінімум пра чатыры скаргі на Шміта, якія былі нібы пададзеныя ў цэнтральны офіс АБСЕ у Вене: ад прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія), ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл, а таксама ад былой супрацоўніцы і былога кіроўцы офіса. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цэнтральны офіс АБСЕ у Вене праводзіў праверку дзейнасці Шміта ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі