У Венесуэле лідар апазіцыі аб'явіў сябе прэзідэнтам, і Трамп яго ўжо прызнаў

У Венесуэле лідар апазіцыі аб'явіў сябе прэзідэнтам, і Трамп яго ўжо прызнаў

У Венесуэле лідар апазіцыі аб'явіў сябе прэзідэнтам, і Дональд Трамп яго ўжо прызнаў, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Хуан Гуайдо — кіраўнік Нацыянальнай асамблеі. Ён назваў Нікаласа Мадуру нелегітымным прэзідэнтам. Гуайдо перакананы, што адзіная легітымная галіна ўлады — гэта парламент.

Хуан Гуайдо часова выконвае абавязкі прэзідэнта. І менавіта ў гэтай якасці яго прызнаў прэзідэнт ЗША. Гуайдо аб'явіў на шматтысячным мітынгу, што яго задача — "дамагчыся заканчэння ўзурпацыі ўлады, сфармаваць пераходны ўрад і правесці сумленныя выбары". Тым часам Вярхоўны суд Венесуэлы пачаў крымінальнае расследаванне ў дачыненні апазіцыйнага парламента.

Новая хваля вулічных пратэстаў у Венесуэле пачалася ў панядзелак пасля таго, як улады паведамілі пра падаўленне спробы вайсковага мецяжу ў сталіцы. Былі арыштаваныя амаль 30 чалавек.

Як вядома, Нікалас Мадура аб'явіў пра сваю перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у траўні мінулага года. Але вынікі тых выбараў не прызнала ні венесуэльская апазіцыя, ні ЗША з ЕС. Для Мадуры гэта ўжо другі тэрмін.

Хуана Гуайдо пачалі прызнаваць і іншыя краіны свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі