У верасні ў Беларусі пройдзе "буйное мерапрыемства ў ваеннай сферы"
Беларускія вайскоўцы / "Ваяр", ілюстрацыйнае фота
У верасні ў Беларусі пройдзе буйное мерапрыемства ў ваеннай сферы. Пра гэта афіцыйны Мінск папярэдзіў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), піша ў Твітары прадстаўнік Мінабароны Беларусі Валерый Равенка.
У сваім твіце ён адзначае: "Беларусь выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязанні і праінфармавала ўсе краіны АБСЕ пра тое, што на нашай тэрыторыі будзе праведзена буйное мерапрыемства ў ваеннай сферы. Яно запланаванае на верасень".
Акрамя таго, Равенка вінаваціць Польшчу за ігнараванне прапановы Беларусі аднавіць "дыялог у вайсковай сферы". Таксама ён заяўляе, быццам Польшча ўхіляецца "ад тлумачэння рэальных мэтаў незвычайнай вайсковай дзейнасці ля беларускай мяжы".
Як распавядала Еўрарадыё, на фоне размяшчэння ў Беларусі вагнераўцаў афіцыйная Варшава наккіравала на ўзмацненне польска-беларускай мяжы дадаткова дзве тысячы чалавек. Пасля іх прыбыцця памежная групоўка дасягне чаырох тысяч чалавек. Яшчэ шэсць тысяч вайскоўцаў будуць у рэзерве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.