У Віцебску 16 сем’яў неплацельшчыкаў выселілі на вуліцу
За мінулы год камунальнікі Віцебшчыны падалі 151 пазоў аб высяленні з кватэр тых, хто за іх не плаціць. У выніку 25 сем’яў прымусова змянілі сваё жыллё на меншае, а 16 былі выселеныя проста на вуліцу. Астатнія здолелі знайсці сродкі і пагасіць запазычанасць.
Камунальнікі пайшлі ўжо і на тое, каб дараваць неплацельшчыкам пеню, калі яны аплачваюць запазычанасць. За мінулы год такім чынам па вобласці спісалі больш за паўмільярда пені.
На сённяшні дзень на Віцебшчыне каля дзевяці адсоткаў сем'яў маюць запазычанасць тэрмінам ад аднаго месяца да трох гадоў.