У Віцебску адмянілі рашэнне уладаў аб начной эканомііі электрычнасці

У Віцебску адмененае рашэнне аб адключэнні ўначы (з 1-й да 5-й гадзіны) вулічнага асвятлення. Такое распараджэнне прыняў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Як паведамляе БелаПАН, рашэнне віцебскага гарвыканкама пра эканомію электраэнергіі, якое пачало дзейнічаць з 23 лютага, выклікала незадавальненне жыхароў абласнога цэнтра. Акрамя таго, высветлілася, што яно стварыла праблемы і для працы шэрагу гарадскіх службаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі