У Віцебску адзначылі 85-я ўгодкі са дня народзінаў Васіля Быкава

У віцебскім Літаратурным музеі прайшла імпрэза, прысвечаная 85-й гадавіне са дня народзінаў Васіля Быкава. На яе былі запрошаны мастакі, тэатральныя дзеячы, настаўнікі, літаратары ды іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада.


Якраз адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву. У экспазіцыі — кнігі пісьменніка розных гадоў выдання (большасць з іх з аўтографамі пісьменніка), работы мастакоў, створаныя па выніках так званых “быкаўскіх” пленэраў, што праводзяцца на радзіме пісьменніка, а таксама цікавыя фотаздымкі і дакументы.

Падчас імпрэзы адзін з сааўтараў мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава, скульптар Валеры Магучы, выказаў думку, што ў Віцебску неабходна ўсталяваць помнік пісьменніку, якога спадар Магучы назваў “Апосталам праўды”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі