У Віцебску дзіцячая медыцына “разводзіцца” з дарослай

У Віцебску з 1 красавіка плануецца вывесці дзіцячыя паліклінікі са складу тэрытарыяльна-медыцынскіх аб’яднанняў. Педыятрычная служба, згодна з рашэннем гарвыканкама, атрымае самастойнасць, у тым ліку і фінансавую. У абласным цэнтры шэсць дзіцячых паліклінік, якія, па словах галоўнага педыятра вобласці Святланы Громавай, фінансаваліся недастаткова. Набыўшы асобны статус, педыятры спадзяюцца лепей наладзіць абслугоўванне дзяцей, вырашыць пытанні забяспечаннасці паліклінік спецыялістамі і транспартам. Дарэчы, Віцебшчына дагэтуль заставалася адзіным рэгіёнам Беларусі, дзе педыятрыя не мела статусу юрыдычнай асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі