У Віцебску прапануюць перайменаваць вуліцу Камуністычная ў Багаслоўскую
Віцебскія ўлады разгледзяць пытанне аб перайменаванні вуліцы Камуністычная ў Багаслоўскую. Пра гэта БелаПАН паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. Паводле яго слоў, віцебскія актывісты БХД атрымалі ад мясцовага гарсавета адказ на зварот аб перайменаванні вуліцы Камуністычная часткова у Вялікую і часткова ў Малую Багаслоўскую.
Як паведамляецца ў афіцыйным лісце, падпісаным галоўным архітэктарам Віцебска Віталем Дубікам, пытанне аб перайменаванні вуліцы будзе разгледжана на найбліжэйшым пасяджэнні гарадской тапанімічнай камісіі.
Віцебскія актывісты БХД сабралі подпісы жыхароў горада за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе гістарычнай назвы, сказаў Севярынец. На гэтай вуліцы размешчаны Свята-Успенскі храм, святар якога благаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская. Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў гарвыканкам на пачатку снежня.