У Віцебску пройдзе першы конкурсны канцэрт на фэсце сучаснай харэаграфіі

У гэтыя дні у Віцебску праходзіць чарговы, ўжо дваццаць другі міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Гэта першы фестыаль такого кшталту, што ўзнік на тэрыторыі СССР і дагэтуль самы буйны ды аўтарытэтны фестываль сучаснай харэаграфіі не толькі ў краінах СНД, але бадай што і ў Еўропе. З-за карантынных мерапрыемстваў на фестываль не прыехаў адзін з калектываў-канкурсантаў з Мінску, але ў Віцебску ніхто грыпу не спужаўся. На ўсю глядзельную залу была заўважана толькі адна дзяўчына ў масцы.



Сёння ўвечары адбудзецца першы конкурсны канцэрт. Сёлета конкурс нацыянальны. Гэта значыць, што харэограф, які ставіў конкурсны нумар, мусіць мець беларускае грамадзянства. У конкурсе бяруць удзел дзевяць калектываў з розных рэгіёнаў краіны. Паводле арганізатараў конкурсу, беларуская сучасная харэаграфія нарадзілася і вырасла менавіта ў Віцебску.

Эдуард Чарніўчан, намеснік дырэктара фестывалю:

"Гэта дакладна, што дваццаць два гады мы будавалі і нарэшце пабудавалі, дакладна можна сказаць, што этап станаўлення беларускай харэаграфіі скончыўся. У мінулым годзе ўсе крытыкі і члены журы аднадушна адзначылі, што гэта проста шалёны рывок мастацкага ды выканаўчага майстэрства, што ёсць беларуская сучасная харэаграфія, што мы ў нашым горадзе вырасцілі беларускую сучасную харэаграфію, гэта факт".

Адзначым, што на прызы для пераможцаў выдаткавана сем мільёнаў рублёў.





Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі