У Віцебску ўстанавілі шыльду архітэктарам “сталінак”

У Віцебску 27 красавіка ўстаноўлена мемарыяльная шыльда тром архітэктарам Віталю Данілаву, Вялянціну Гусеву і Аляксандры Данілавай, якія ў 50-я гады мінулага стагоддзя праектавалі будаўніцтва вуліцы Кірава ў абласным цэнтры. Дамы на вуліцы Кірава пабудаваны ў стылі савецкага класіцызму, характэрнага для забудоў у буйных гарадах СССР у 1950-1960 гадах.

Ён вызначаецца высокімі столямі, ляпнінай, калонамі і іншымі элементамі дэкору. Будынкі ў гэтым стылі былі як бы пераходным момантам паміж так званымі "сталінкамі" і "хрушчоўкамі".

На адкрыцці мемарыяльнай шыльды прысутнічалі намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў, старшня "Беларускага саюза архітэктараў" Аляксандр Корбут, прадстаўнікі мясцовай улады і інтэлігенцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі