У Вілейцы міліцыя замінае Раманчуку праводзіць сустрэчу з грамадзянамі

У Вілейцы міліцыянты спрабуюць сарваць сустрэчу з грамадзянамі намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прэтэндэнта на пост прэзідэнта Яраслава Раманчука, паведамляе БелаПАН. У прыватны дом у Вілейцы, дзе праходзіць прэзентацыя праграмы Раманчука “Мільён працоўных месцаў для Беларусі”, прыйшло каля 30 чалавек. Як толькі палітык пачаў размаўляць з людзьмі, прыйшлі пажарныя з незразумелымі прэтэнзіямі. А потым прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі з пасадамі ад маёра да падпалкоўніка. Яны заявілі гаспадару дома, што маюць падазрэнне, быццам тут вараць наркотыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі