У Вільні палякі, беларусы і рускія нагадаюць пра свае правы
Пікет каля амбасады Чэхіі ў Вільні правядуць 13 сакавіка прадстаўнікі літоўскіх палякаў, да якіх збіраюцца таксама далучыцца беларусы і рускія. Удзельнікі акцыі збіраюцца выказаць пратэст супраць прыцяснення правоў нацыянальных меншасцяў Літвы. Як паведамляе сайт nordeurope.kp.ru, прадстаўніца віленскай філіі Саюза палякаў Літвы Яніна Клімашэўска адзначае абмежаванне правоў нацменшасцяў у адукацыйнай і моўнай сферах, а таксама ў пытаннях вяртання зямлі.
Улады Вільні далі дазвол на правядзенне акцыі пратэсту, у якой збіраецца паўдзельнічаць каля 100 чалавек з Вільні і Віленшчыны. Амбасада Чэхіі была абраная для правядзення пікетавання з-за яе старшынства ў Еўрасаюзе.