У вясковага 18-гадовага хлопца знайшлі ППШ
18-гадовы хлопец з вёскі Ёдаўцы Пастаўскага раёна можа трапіць у турму на 7 год. Менавіта такое пакаранне пагражае тым, хто незаконна трымае ў сябе зброю. А ў хлопца быў пісталет-кулямёт Шпагіна ўзору 1941 года, апавядае сайт Народныя навіны Віцебска. Пісталет знайшлі і канфіскавалі ў вяскоўца супрацоўнікі крымінальнага вышуку.