У "Забіць Біла-3" Дэрыл Хана стане сляпым самураем

Дэрыл Хана, якая выканала ролю Элі Драйвер у дылогіі Квенціна Таранціна "Забіць Біла", здымецца і ў трэцяй серыі фільма.  Пра гэта актрыса паведаміла ў інтэрв'ю рэсурсу Film24. Па яе словах, гледачоў не павінен бянтэжыць той факт, што яе гераіня цалкам аслепла пасля сутычкі з Беатрыкс Кіда.

Таксама Хана распавяла, што "фільм ад самага пачатку задумваўся як трылогія". Маўляў, "у японскай культуры ёсць традыцыйны вобраз сляпога самурая, а Элі Драйвер ніхто не бачыў мёртвай".

Нагадаем, што эпізод бітвы з Кіда, якую выконвала Ума Турман, заканчваецца тым, што гераіня Ханы губляе другое вока і застаецца ў адным памяшканні з ядавітай змяёй. Далейшы яе лёс Таранціна не паказаў.

Раней рэжысёр заяўляў, што выпусціць трэцюю серыю фільма ў 2014 годзе. Па словах Таранціна, ён хоча вытрымаць такую вялікую паўзу, каб даць магчымасць галоўнай гераіні загаіць усе душэўныя і фізічныя раны, нанесеныя ёй падчас бурных падзей першых двух фільмаў.

Нагадаем, што фільм "Забіць Біла", быў падзелены на дзве часткі, якія выйшлі ў 2003 і 2004 гадах. Другая серыя пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў зарабіла ў сусветным пракаце больш за 150 мільёнаў.

Фота: listal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі