У загарадным доме Ксеніі Сабчак прайшоў ператрус

Ксенія Сабчак / kremlin.ru
Ксенія Сабчак / kremlin.ru

У загарадным доме Ксеніі Сабчак у Падмаскоўі прайшоў ператрус.  Нагодай зрабілася крымінальная справа, якую завялі супраць камерцыйнага дырэктара журналісткі Кірыла Суханава.  Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

"У самой Сабчак ніякага працэсуальнага статусу няма", сказала крыніца.

Суханава затрымалі напярэдадні паводле падазрэння ў вымагальніцтве. "Гэта проста трызненне, смех, нонсэнс. Кірыл бізнэсовец і наш рэкламшчык, я і ўся мая рэдакцыя расцэньваем гэта як чарговы ціск на журналістыку ў краіне", — напісала ўчора ўвечары Сабчак. Паводле яе слоў, да яе рэдакцыі "няма за што дачапіцца, і гэта іх раздражняе", яе журналістаў пастаянна затрымліваюць.

З пачатку вайны Ксенія Сабчак вельмі скептычна паставілася да рашэння расійскіх уладаў пачаць вайну. Прапагандысцкія паблікі перыядычна сцвярджалі, што яна пакінула Расію. Маці Сабчак Людміла Нарусава таксама спрабавала агучваць нязручныя пытанні ў Савеце Федэрацый. Напрыклад, у сакавіку яна пыталася, як у зоне баявых дзеянняў апынуліся салдаты тэрміновай службы, якіх прымусілі падпісаць кантракты, а потым “з роты ў сто чалавек у жывых засталося чацвёра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі