У зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе застаўся адзін галоўны трэнер
Заслужаны трэнер Расіі Генадзь Сапуноў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. Ён ужо афіцыйна прадстаўлены камандзе, з якой ужо нефармальна працаваў у алімпійскім спорткомплексе ў Стайках. Нагадаем, што тыдзень таму на гэтую ж пасаду прэзідыюм Беларускай
федэрацыі барацьбы перазацвердзіў ранейшага настаўніка – Валерыя
Гайдука.
Аднак той факт, што на прадстаўленні ў Стайках разам з міністрам Грыгаравым прысутнічаў і старшыня БФБ Аляксандр Мядзведзь, гаворыць пра тое, што двух галоўных трэнераў у зборнай больш няма, застаўся толькі Сапуноў, адзначае газета “Прессбол”.