У Жабінкаўскім раёне затрымалі заснавальніцу "Хмелеўскіх валацугаў"
![У Жабінкаўскім раёне затрымалі заснавальніцу "Хмелеўскіх валацугаў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nd.png.webp?itok=NExUqgPx)
У 49-гадовай Наталлі Дырман з аграгарадку Хмелева Жабінкаўскага раёна ў чацвер прайшоў ператрус. Пасля яго яе затрымалі, паведамляе "Белсат".
Дырман — вядомы ў сваім рэгіёне чалавек, заснавальніца і фронтмэн народнага калектыву гумару і песні "Хмелеўскія валацугі". Жанчыну на Брэстчыне прызнавалі "Чалавекам года" ў галіне культуры. Яна — маці траіх дзяцей.
У жніўні 2020-га Наталля Дырман звольнілася з дзяржаўнай працы. Восенню яе аштрафавалі за "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".
![У Жабінкаўскім раёне затрымалі заснавальніцу "Хмелеўскіх валацугаў"](/sites/default/files/paragraphs/image/4natalia19112020bg.jpg)
"Хмелеўскія валацугі" / b-g.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.