У жніўні ізраільцяне навучаць беларусаў агратурызму
У жніўні пры садзейнічанні амбасады Ізраіля ў Мінску пройдзе першы адукацыйны курс "Развіццё агра- і экатурызма ў Беларусі". Пра гэта паведамляе "Агенцтва габрэйскіх навінаў". Для правядзення майстар-класаў з Ізраіля будуць запрошаныя буйныя адмыслоўцы ў галіне развіцця і планавання турызму: прафесар Хайфскага ўніверсітэта Йоэль Мансфельд і доктар Хэзі Ісраэлі.
Дамова пра гэты адукацыйны курс стала адным з вынікаў трохдзённага візіта ў Беларусь Стаса Місежнікава, міністра турызма Ізраіля. У арганізацыі майстар-класаў будуць задзейнічаныя Міністэрства спорта і турызма Беларусі, ГА "Адпачынак у вёсцы", а таксама МАШАВ (Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва пры МЗС Ізраіля) і амбасада Ізраіля ў Беларусі.
На фота: Стас Місежнікаў
Фота: www.zman.com