У журналісткі "па справе БелТА" забралі ўсе дакументы і правы
У журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай забралі ўсе дакументы: пашпарт, дакументы на аўтамабіль, правы кіроўцы і нават пропуск на падземную паркоўку. Яна не можа аднавіць сім-картку, якую таксама забралі разам з тэлефонам і іншай тэхнікай. Пра гэта паведаміла сама Таццяна па дарозе на допыт у Следчы камітэт Беларусі.
Яна, як і яшчэ некалькі журналістаў, была затрыманая па "справе БелТА". Увечары 9 жніўня практычна ўсіх затрыманых выпусцілі з ізалятара. Цяпер у ІЧУ знаходзяцца двое: галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі.