У "жыроўках" за верасень мінчукам зробяць пераразлік за ваду

У "жыроўках" за верасень мінчукам зробяць пераразлік за ваду

Мінчукі, якім у жніўні адключалі гарачую ваду, могуць заплаціць менш па жыроўках за верасень, паведамляе тэлеканал СТВ. Калі жыхары кватэры ўклаліся ў ліміт 140 літраў на чалавека, то рахунак ім выставяць па субсідаваным тарыфе.

Калі хтосьці лічыць, што яму неабгрунтавана дадалі аплату па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат, то яму ёсць сэнс звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр. Паведамляецца, што за спажытую ў жніўні ваду маглі памылкова, па тэхнічных прычынах, зрабіць налічэнні. Цалкам магчыма, што іх пералічаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі