У змяшанай эстафеце беларускія біятланісты занялі сёмае месца

У змяшанай эстафеце беларускія біятланісты занялі сёмае месца

29 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе прайшла змяшаная эстафетная гонка этапа Кубка свету па біятлоне.

Нашу краіну ў ёй прадстаўляў квартэт спартоўцаў — Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзмітрый Дзюжаў і Уладзімір Чапелін. Беларуская зборная заняла ў спаборніцтве сёмае месца.

Перамогу атрымала зборная Нарвегіі, другое месца занялі нямецкія біятланісты, а на трэцяй прыступцы апынулася каманда Чэхіі.

Як паведамляла Еўрарадыё, перад гэтым адбылася адзіночная змяшаная эстафета. У ёй нашыя спартоўцы занялі 19-е месца.

Самая вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава раней абвясціла, што прапусціць сезон з прычынаў здароўя.

Фота Надзеі Скардзіна: lelchitsy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі