У знак салідарнасці — незвычайны беларускі сцяг з'явіўся на акцыі ў Кіеве
На акцыі ў Кіеве / @by_culture
Актывістка Марыя Грыц вырашыла падтрымаць палітвязняў і іх сем'і, і нанесла імёны затрыманых і асуджаных па палітычных матывах на белае палотнішча. Імёны пісала пасярэдзіне чырвонай фарбай. Атрымаўся бел-чырвона-белы сцяг, распавядае @ by_culture .
Прозвішчы Марыя пісала ад рукі. Узгадала ўсіх, хто зведаў пераслед па палітычных матывах, пачынаючы з 1996 года.
"Калі я пісала імёны, то дзівілася, колькі сем'яў затрымана. Часта бачыла ў спісе сыноў і бацькоў, або мужа і жонку, браты былі. Ад гэтага сціскалася сэрца", — распавяла Марыя.
Яе падчас пратэстаў таксама затрымлівалі. Цяпер яна ў Кіеве. Пасля пераезду, кажа, перастала атрымліваць лісты ад палітвязняў.
"Таму пастаралася хоць так перадаць ім праменьчык падтрымкі. Можа, іх родныя ўбачаць гэты сцяг і адчуюць маю з імі салідарнасць", — адзначыла Марыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.