У зоне АТА зноў захапілі расійскіх дэсантнікаў

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Лысенка, перадае УНІАН. Ён нагадаў, што, паколькі афіцыйна Расія не вядзе вайну з Украінай, захопленыя вайскоўцы з абодвух бакоў лічацца не ваеннапалоннымі, а затрыманымі. 

Таксама Лысенка адзначыў, што ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права ўкраінскі бок належным чынам паводзіць сябе з затрыманымі. У той жа час, сказаў ён, невядома, як расійскі бок абыходзіцца з украінскімі вайскоўцамі, якія па тых ці іншых прычынах апынуліся там. 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі