У ЗША стралялі ў сябра кангрэсу дэмакратку Габрыэль Гіфардс
Сябра палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША ад штату Арызона дэмакрат Габрыэль Гіфардс атрымала цяжкае агнястрэльнае раненне ў часе выступу перад выбаршчы
Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку некалькі яе супрацоўнікаў. Параненыя 13 чалавек, паведамляе ВВС.
Параненую ў галаву Гіфардс даставілі верталётам у мясцовую ўніверсітэцкую лякарню, дзе ёй зрабілі экстраную аперацыю. Цяпер медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі, але не безнадзейны.
У сябра кангрэса страляў 22-гадовы малады чалавек, якога паліцыя ідэнтыфікавала як Джарэда Лохнэра. Ужо вядома таксама, што ў сваім блогу ён рэзка крытыкаваў прэзідэнта Злучаных Штатаў Барака Абаму, які, на думку затрыманага, “прамывае мазгі народу”. . Сваімі ўлюбёнымі кнігамі малады стралок лічыць “Майн Кампф” Гітлера і “Камуністычны маніфест” Маркса і Энгельса. Паліцыянты палічылі яго адэкватным, але душэўна не зусім здаровым.