U2 заклікаюць прыходзіць на канцэрты ў масках бірманскіх апазіцыянераў

Музыкі гурта U2 заклікаюць прыходзіць на канцэрты іх тура ў падтрымку новага альбома “No Line On The Horizon” у масках лідэра бірманскай апазіцыі. Маску можна “выкраіць” самастойна, скачаўшы з сайта каманды файл з малюнкам і інструкцыяй па ўжыванні. У свой час U2 прысвяцілі праваабаронцы Аун Сюн Су Чжи песню пад назвай “Walk On” і зараз выконваюць яе на кожным канцэрце. На канцэртах чарговага тура музыкі просяць прыхільнікаў апранаць адмысловыя маскі падчас выканання песні для таго каб узмацніць эфект.



Акрамя таго, на сайце U2 рэкамендавана насіць маску на працу і вучобу, калі едзеш у транспарце або ходзіш па крамах і калі выпіваеш у пабе.

mucic.com.ua
Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі