Учора з-за моцнага ветру 500 населеных пунктаў у Беларусі былі без святла

Электрычная падстанцыя ў беларускай вёсцы / Еўрарадыё​
Электрычная падстанцыя ў беларускай вёсцы / Еўрарадыё​

Моцны вецер пакінуў без электрычнасці 499 населеных пунктаў. Ратавальнікі паведамляюць, што наступствы прыйшлося ліквідаваць у шэрагу раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. На раніцу нядзелі без электраэнергіі засталіся 3 населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.

Акрамя таго, вецер валіў дрэвы. Было зафіксавана 36 такіх выпадкаў — калі дрэвы падалі на праезную частку і прыватныя падворкі. Работнікі МНС стараліся іх максімальна хутка прыбіраць. У адным з выпадкаў дрэва ўпала на аўтамабіль. Пацярпелых няма.

Па стане на раніцу нядзелі без электразабеспячэння заставаліся тры населеныя пункты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі